У Брэсце сталі выдаваць больш польскіх візаў
Прырост у параўнанні з мінулым годам склаў траціну.
Польскае Генеральнае консульства ў Брэсце сёлета за чатыры месяцы прыняло вялікую колькасць заяваў на візы. Іх лічба на 34% перавышае лік заяўнікаў за аналагічны перыяд 2010 года. Пра гэта “Брестской газете” распавяла Генеральны консул Польшчы ў Брэсце Ганна Навакоўска.
Пры гэтым штат консульства не павялічыўся. Па словах Навакоўскай, работнікам консульства дапамаглі электронная апрацоўка фармуляраў і рэгуляванне чэргаў праз інтэрнэт.