У Брэсце ў “Дзень без аўтамабіля” адбыўся велапрабег (фота)
Ён прайшоў пад лозунгам “Мы за бяспеку на дарогах”.
А 16-й гадзіне велапрабег стартаваў ад Брэсцкай крэпасці і за паўгадзіны праехаў на другі канец горада, да палацу спорта “Вікторыя”. Па ўсім маршруце следавання калоне запалілі зялёнае святло. Прадстаўнікі абласной аўтаінспекцыі, якая ладзіла аўтапрабег, перадалі ўдзельнікам святлоаадбівальныя веланалепкі.
Не радыя раварыстам былі толькі аўтааматары. Велапрабег па цэнтру горада стварыў кіламетровы корак з аўто.
