У Брэсце замест Народнага сходу плануюць мітынг

Падчас мітынгу, прымеркаванага да міжнароднага Дня правоў чалавека, мяркуецца азнаёміць брэстаўчанаў з адказамі ўладаў на рэзалюцыю Народнага сходу, які прайшоў 8 кастрычніка, паведамляе Радыё Свабода.

Падрыхтоўка акцыі ўжо выклікала цікаўнасць уладаў. Зінаідзе Міхнюк прыйшла позва з’явіцца ў пракуратуру 5 снежня а 17 гадзіне. Актывістка не выключае, што яе хочуць папярэдзіць пра недапушчальнасць парушэння закону аб масавых мерапрыемствах.