У Брэсце заміж даішнікаў паставяць студэнтаў

Валанцёраў набяруць з ліку студэнтаў і сябраў моладзевых клубаў. Іх паставяць на самых аварыйна небяспечных скрыжаваннях Брэста і іншых гарадоў вобласці. Яны будуць раздаваць пешаходам і кіроўцам агітацыйныя матэрыялы, весці прафілактычныя гутаркі,  піша “Брестская газета”


Акцыя “Маладое пакаленне за бяспеку руху” працягнецца да канца года.