У Брэсце затрымалі аўтамабіль з 15-гадовым кіроўцам
У ім ехала кампанія падлеткаў. Бацькаву машыну падлетак узяў без дазволу.
Як інфармуе БЕЛТА, аўтамабіль "Фольксваген-Пасат", які ехаў ў 4 гадзіны раніцы, выклікаў падазрэнне ў супрацоўнікаў ДАІ. Яны вырашылі праверыць машыну і ўключылі пробліскавыя маячкі. Аднак кіроўца "Пасата" іх праігнараваў і націснуў на газ. Пачаўся пераслед. Падчас яго кіроўца "Пасата" не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся.
Даішнікі адразу выклікалі хуткую і пачалі аказваць дапамогу. Яны былі вельмі здзіўленыя, калі пабачылі, што ў машыне былі шасцёра падлеткаў. А ў багажніку аўто знайшлі 27 каўпакоў для розных марак аўтамабіляў.
Цяпер міліцыянты высвятляюць, ці былі падлеткі п'янымі і адкуль узялося столькі аўтамабільных каўпакоў.