У Брэсце жанчына наняла кілера для былога мужа
Гэтак 28-гадовая галоўная бухгалтарка аднаго з прадпрыемстваў вырашыла развітацца з былым мужам.
Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, жанчыну затрымалі падчас аператыўнага экспэрыменту. Яна перадала меркаванаму кілеру 20 тысяч долараў. Праваахоўнікі лічаць, што забойства яна задумала з карысных памкненняў.