У Брэсце знайшоўся сумленны міліцыянт

Тым не менш суддзя Алена Равуцкая вынесла абвінаваўчы прысуд. Кіраўнічка Брэсцкай рэгіянальнай суполкі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Зінаіда Міхнюк патлумачыла:

“Ёсць такі лозунг: за дыктатуру закона, а не закон дыктатуры. Сёння ў судзе  Маскоўскага раёна горада Брэста было ўсё з дакладнасцю наадварот. Прыйшоў сведка, міліцыянт, сумленны нарэшце, афіцэр Баркоўскі, засведчыў, што не чуў, каб я брыдкасловіла. А суддзя ўсё роўна вынесла рашэнне: штраф дзве базавыя (70 тысяч беларускіх рублёў — ЕРБ)”.

Нагадаем, Зінаіду Міхнюк прэвентыўна затрымалі 8 кастрычніка перад самым пачаткам Народнага сходу ў парку Інтэрнацыяналістаў і склалі пратакол, што яна нібыта прылюдна брыдкасловіла.

Наступны Народны сход у Брэсце афіцыйна перанеслі з 12 лістапада на 10 снежня, Міжнародны Дзень правоў чалавека.