У Брэсцкай кадэцкай вучэльні недабор
Дакументы туда падалі 96 падлеткаў з усёй краіны. Сама ўстанова разлічаная на 220 чалавек.
Вучэльня створаная ў Баранавіцкім раёне на базе Ястрабельскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот. 55 выхаванцаў школы-інтэрната таксама залічаныя ў кадэцкую вучэльню.
Дарэчы, яны пры паступленні іспыты здаваць не будуць — іх залічаць аўтаматычна. А астатнія 96 павінны здаць іспыты — матэматыку, фізічную падрыхтоўку, напісаць дыктоўку і прайсці псіхалагічны тэст. Калі кадэтаў не набяруць, многія работнікі вучэльні пазбавяцца працы.