У Брэсцкай крэпасці перапахаваюць салдат і афіцэраў
Іх знайшлі на тэрыторыі крэпасці ў мінулым месяцы.
9 лістапада ў Брэсцкай крэпасці пройдзе ўрачыстае перапахаванне салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі. Іх парэшткі былі знойдзеныя на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў кастрычніку. Воінаў пахаваюць пад плітамі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой”.
Нагадаю, што ў мінулым месяцы на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці былі эксгумаваныя парэшткі 58 ваеннаслужачых. Усе яны загінулі пры абароне цытадэлі летам 1941 года.