У Брэсцкай вобласці адчыняюцца ільготныя крамы
Пенсіянеры і інваліды змогуць набываць там тавары са зніжкай.
Яны прадугледжаныя на тавары першай неабходнасці. Да такіх адносяцца хлеб, малако, кефір, рыба, мука, крупы, птушка і іншае. У лістападзе тры такіх крамы ўжо пачалі працаваць у Брэсце.
Ад снежня крамы, якія будуць працаваць у адмысловым сацыяльным фармаце, з’явяцца ужо практычна ў кожным раённым цэнтры, паведамляе партал virtual.brest.by.