У Брэсцкай вобласці па інтэрнэце ходзіць “траян-вымагальнік”

Вірус размяшчае акно з нумарамі кашалькоў WebMoney над усімі вокнамі і блакуе працу з іншымі праграмамі. Ён не псуе кампутар, не выдаляе і не перадае інфармацыю па кампутарных сетках або інтэрнэце. А пры увядзенні кода праграма завяршае сваю працу, выдаляе сябе з жорсткага дыска і аднаўляе змены, унесеныя ў сістэмны рэестр, то бок вяртае кампутар у першародны выгляд.

Аб масавасці “заражэння” кампутараў карыстачоў сведчыць аналіз грашовых сум, якiя пералiчваюцца на названыя шкоднаснай праграмай электронныя гаманцы. За два дні на два рахункі невядомых хакераў прыйшло 2,5 мільёны і 4,5 мільёны рублёў адпаведна.

Электронных вымагальнікаў ужо шукае міліцыя.