У брэсцкіх гарадскіх аўтобусах паставілі тэлевізары

Маніторы ўсталявалі пакуль пераважна на сярэднегабарытных аўтобусах. Па словах работнікаў аўтапарку, пасажыры на рэкламу пакуль што не наракалі.


Дарэчы, нядаўна ў аўтобусным парку памянялася кіраўніцтва. Адной з прычынаў была вялікая стратнасць прадпрыемства і неэфектыўнасць працы кандуктараў, большасць з якіх звольнілі.