У брэсцкіх кантрабандыстаў не атрымалася "абуць" мытнікаў
Дзве партыі незадэклараванага абутку на суму больш як 130 мільёнаў рублёў канфіскавалі ў пункце пропуску "Дамачава".
Мытнікі знайшлі дзве буйныя партыі абутку ў двух аўтамабілях з інтэрвалам у 30 хвілін, паведамляе "Брестская газета". У аўтамабілі "Форд" яны выявілі 156 пар жаночага абутку. Яшчэ адну партыю знайшлі ў "Фольксвагене".
Першым аўтамабілем кіраваў 26-гадовы брэстаўчанін, другім - яго 23-гадовы зямляк. Абодва часова непрацуючыя.