У Брэсцкім раёне два чалавекі пацярпелі ад выбуху помпавай
Выбух у вёсцы Тэльмы-2 адбыўся ўвечары ў аўторак.
Выратавальнікі дасталі з-пад завалаў двух работнікаў прадпрыемства. Абодвух у цяжкім стане даставілі ў рэанімацыю Брэсцкай абласной лякарні, паведамляе БЕЛТА.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у будынку адбыўся выбух ацэтылена-паветранай сумесі, аднак без далейшага пажару. Выбух разбурыў апорныя сцены будынку, абваліліся пліты перакрыцця і пакрыцця, а таксама дах.
На месцы выбуху працавалі 80 чалавек і 23 адзінкі тэхнікі.
Фота: прэс-служба МНС