У Брусэлі абакралі "Офіс за дэмакратычную Беларусь"

Як паведамляе БелаПАН, невядомыя скралі адзін з камп'ютараў. Прадстаўнікі бізнэс-цэнтра, дзе здымае памяшканне "Офіс за дэмакратычную Беларусь", выклікалі паліцыю. У будынак можна трапіць толькі пры наяўнасці спецыяльнай магнітнай карткі. Дзверы двух пакояў, адкуль знікла тэхніка, не былі ўзламаныя і былі адкрытыя ключамі.

Цяпер па факце крадзяжа ідзе следства. Ніводная з іншых арганізацый, якія арандуюць памяшканні на гэтым жа паверсе бізнэс-цэнтра, не пацярпелі.