У Брусэлі пачаўся саміт Еўрасаюза

Нарада пачалася сустрэчай 27 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕС са старшынёй Еўрапейскага парламента Ежы Бузэкам, перадае "Інтэрфакс".

Затым, згодна з парадкам дня, будуць абмяркоўвацца задачы ў галіне эканомікі. З паведамленнем аб планах ЕС па стварэнню рабочых месцаў і аднаўленню эканамічнага росту павінен выступіць старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу. На саміце размова пойдзе таксама аб знешнеэканамічных аспектах палітыкі Еўрасаюза.