У Бруселі праводзіцца знакаміты "піўны ўікэнд"
Свята на цэнтральнай плошчы сталіцы Бельгіі пачалося ў суботу з набажэнства ў гонар заступніка бельгійскіх півавараў Святога Арнольда.
Сёлета сваю прадукцыю гасцям і жыхарам Бруселя прадставілі больш за 50 бельгійскіх бровараў, якія прапануюць прадэгуставаць 350 гатункаў пеністага напою. У горадзе нават з'явілася "Піўная вуліца" і намётавы "гарадок".
Як адзначае РІА "Новости", "Піўны ўікэнд" праводзіцца ў Бруселі ўжо 14-ы раз. Штогод яго наведвае ад 50 да 70 тысяч турыстаў.