У Брытаніі на авіяшоў разбіўся вайсковы самалёт
Ён належаў да пілатажнай групы Red Arrows. Пілот загінуў.
Авіякатастрофа адбылася падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу на авіяшоў у горадзе Борнмут. Пры выхадзе з манёўра адзін з дзевяці самалётаў групы пачаў губляць вышыню і разбіўся. Пілот не паспеў катапульціравацца. Ахвяр на зямлі ўдалося пазбегнуць, паведамляе ВВС.