У брытанскай сталіцы стартаваў фэст піва
За званне найлепшага спаборнічаюць пяць з паловай тысяч мясцовых бровараў.
У конкурсе ўдзельнічаюць 400 напояў. Арганізатары ладзяць апытанні сярод чальцоў Саюза півавараў Брытаніі, сярод дэгустатараў, якія і вызначаюць лепшых. Пераможцаў выбіраюць па кожным гатунку.
Сёлетні фаварыт фэсту ўжо вядомы — гэта цёмны эль, выраблены на невялікім бровары вёсачкі Лэйк, у цэнтры Англіі. Менавіта яго смак спадабаўся большасці дэгустатараў, паведамляе сайт podrobnosti.ua.
Фота — ebeer.ru