У буйнога інвестара скралі грошы

Ён падазраецца ў крадзяжы сродкаў фірмы "Белвінгеслагістык", якая будуе пад Ракавам буйны транспартна-лагістычны цэнтр.

Будаўніцтва пачалося ў 2010 годзе. У рэалізацыі інвестпраекту прынялі ўдзел дзве літоўскія кампаніі і адна беларуская. Яны ўсе заснавалі  "Белвінгеслагістык", на які былі ўскладзеныя функцыі па рэалізацыі праекту. Аднак пасля таго, як на 4 мільёны еўра вырас яго кошт, пачаліся сур'ёзныя канфлікты, суды, з'явіліся крымінальныя справы.

Як паведамляе "Ежедневник", на гэты раз крымінальную справу пачалі супраць аднаго з падрадчыкаў, бо зніклі 330 мільёнаў рублёў перадаплаты за адну з паставак. Справу Кірыла Зеневіча расследуе Следчы камітэт.