У буйных расійскіх гарадах з'явяцца беларускія кварталы

Гэта як тыпавая, так і індывідуальная забудова. Акрамя таго, беларусы гатовыя пабудаваць і ўсю неабходную інфраструктуру: крамы, паліклінікі, школы і дзіцячыя садкі. Вопыт падобнага будаўніцтва ў Смаленску паказаў, што праект рэнтабельны. Беларускі квартал будзе не проста жылым мікрараёнам — па задумцы архітэктараў, колеравым рашэнні і выкананні ён павінен стаць брэндам усёй будаўнічай галіны.

Як паведамляе Першы тэлеканал, будаваць за мяжой сёлета плануюць удвая больш. На экспарце паслуг нашы будаўнікі павінны зарабіць амаль 200 мільёнаў долараў. Сярод самых гучных праектаў: горна-абагачальны камбінат у Туркменістане, жылы квартал для бежанцаў у Азербайджане і будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў у Венесуэле.