У Бярозе замініравалі раённую міліцыю?
Раніцай у чацвер адтуль эвакуіравалі 15 чалавек.
Як паведамляе сайт tomin.by, хваляванне міліцыянтаў выклікаў поліэтыленавы пакет, пакінуты ля ўваходу ў РУУС. Каля 5-й гадзіны раніцы людзі самастойна пакінулі трохпавярховік.
На месца здарэння каля 10-й прыбылі сапёры. З неафіцыйных крыніцаў вядома, што група размініравання прызнала знаходку небяспечнай. Прадмет, які знаходзіўся ў пакеце, вывезлі на палігон і ўзарвалі.
Паводле пярэдняй інфармацыі, праваахоўнікі знайшлі і затрымалі меркаванага "жартаўніка", а можа быць, і сапраўднага мінёра. Ёсць звесткі, што гэта студэнт аднаго з мінскіх універсітэтаў.
Фота — sosensky.info