У цэнтры Гомеля забароняць шкляныя гаўбцы
Такое рашэнне прыняў архітэктурна-горадабудаўнічы савет абласнога цэнтра. Тых, хто паспеў зашкліць гаўбцы, абавяжуць прыбраць шкло.
Забарона перш за ўсё тычыцца помнікаў архітэктуры, размешчаных у гістарычнай частцы горада. Але, паведамляе газета "Савецкі раён", ужо складзены пералік жылых будынкаў, на фасадах якіх будзе можна шкліць гаўбцы комплексна. Шкленне можна будзе рабіц паводле зацверджанага праекту падчас капітальнага або бягучага рамонту.
Ці атрымаюць жыхары грашовую кампенсацыю за дэмантаж ужо ўсталяванага гаўбцовага шкла, пакуль невядома.