У цэнтры Магілёва вяскоўцы спрабавалі скрасці трактар
Міліцыянты затрымалі іх яшчэ да таго, як яны зрушылі тэхніку з месца.
Трактар спрабавалі скрасці ўчора ў цэнтры Магілёва двое вяскоўцаў. 25-гадовы жыхар вёскі Красная Беларусь і 33-гадовы жыхар вёскі Глухі 1978 года нараджэння заўважылі трактар маркі Т-25 на вуліцы Піянерскай, дзе яго пакінуў гаспадар-жыхар абласнога цэнтру.
Аднак спроба з'ехаць на ім была няўдалай — зламыснікі былі затрыманыя міліцыянтамі. Супраць іх распачатая крымінальная справа, вяскоўцам пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Высветлілася, што яны раней ужо былі асуджаныя за крадзёж.