Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў спрынце
17 студзеня ў італьянскім Антхольцы стартаваў 6-ы этап Кубка свету па біятлоне.
У жаночым спрынце на 7,5 км удзельнічалі шэсць беларусак. Лепшы вынік сярод іх паказала Дар'я Домрачава, якая была трэцяй, Надзея Скардзіна — 22-я, Людміла Калінчык — 32-я, Настасся Дубарэзава — 69-я, Дар'я Юркевіч — 76-я.
Перамагла ў спрынце Анастасія Кузьміна са Славакіі, на другім месцы Кайса Мякарайнен з Фінляндыі.
Фота — allbiathlon.com