У Чашніцкага раёна могуць памяняць сталіцу

Магчымасць надання гораду энергетыкаў статусу раённага цэнтра была агучана старшынёй Віцебскага аблвыканкама Аляксандрам Косінцам.

"Будзем гэтае пытанне абмяркоўваць, паглядзім, як яго можна вырашыць. Аднак і Чашнікі неабходна развіваць", — сказаў ён падчас сумеснага пасяджэння Віцебскага аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў.

БЕЛТА нагадвае, што ў 2013 годзе Новалукомль адзначыць 50-годдзе з часу заснавання. Там размешчаны буйныя прамысловыя прадпрыемствы, працуе Лукомльская ГРЭС. Насельніцтва горада складае каля 16 тысяч чалавек. А вось у Чашніках жыве прыкладна 9 тысяч чалавек, там адсутнічаюць буйныя прадпрыемствы.