У Чэхіі дазволілі кракадзілагадоўлю
Цяпер у гэтай краіне можна гадаваць гэтых жывёл для далейшай перапрацоўкі і продажу кракадзілавага мяса.
Паводле словаў прэс-сакратара Міністэртсва сельскай гаспадаркі Чэхіі Катэржыны Бемавай, ведамства такім чынам адрэагавала на паспяховае развядзенне кракадзілаў і павелічэнне попыту на экзатычныя прадукты.
У спецыяльным распараджэнні міністэрства гаворка ідзе пра ўмовы гадавання кракадзілаў у няволі, а таксама рэгламентуецца праца кракадзілавай бойні. Кантроль за якасцю мяса будзе ажыццяўляць Дзяржаўная ветэрынарная інспекцыя.
На сёння на адной з найбуйнейшых кракадзілавых фермаў у Паўднёвай Маравіі гадуецца 204 нільскія кракадзілы, адзначае РИА Новости.