У Чэхіі пачалі прадаваць марыхуану паводле рэцэпту

Як паведамляе ВВС, цяпер дазваляецца адпускаць марыхуану паводле рэцэпту анкалагічным пацыентам, хворым на СНІД, рассеяны склероз, экзэму, сутаргі ды некаторыя іншыя захворванні. Таксама марыхуану прапісваюць у якасці абязбольваючага.

Першапачаткова лекавую марыхуану будуць завозіць з іншых краін, пераважна з Галандыі. А праз год яе змогуць прапаноўваць фірмы, якія атрымаюць адмысловую ліцэнзію. Самастойнае вырошчванне канопляў у хатніх умовах па-ранейшаму забаронена.

Меркаваны кошт аднаго грама медыцынскай марыхуаны ў Чэхіі — ад 3 да 8 еўра (ад 4 да 11 долараў).

Фота — xweb.com.ua