У Чэхіі пройдуць выбары ў сенат
Галасаванне адбудзецца 12-13 кастрычніка.
У адпаведнасці з чэшскім заканадаўствам, траціну сенатараў абірае насельніцтва. Першы тур галасавання пройдзе ў 27 акругах. Выбарчыя ўчасткі адчыняцца ў пятніцу а 14.00 паводле мясцовага часу, а зачыняцца ў суботу, таксама а 14.00. У тых акругах, дзе сенатараў не абяруць, пройдзе другі тур галасавання, ён прызначаны на 19-20 кастрычніка.
За 27 крэслаў у верхняй палаце парламента Чэхіі будуць змагацца 237 кандыдатаў, якія прадстаўляюць болей за 20 палітычных партый і аб’яднанняў. Усяго ў чэшскім сенаце засядае 81 сенатар.