У Чэхіі ўвялі падатак для заможных

Ім прадугледжана павышэнне стаўкі падатку на даданую вартасць на адзін адсотак, адмена льготаў для працуючых пенсіянераў. Таксама ўводзіцца новы "падатак салідарнасці" — грамадзяне, якія зарабляюць у месяц больш за 5200 долараў, павінны будуць заплаціць падатак у памеры 7%. 

Новаўвядзенні пачынаюць дзейнічаць з 1 студзеня 2013 года.