У Чыкага адкрываецца саміт НАТА

Удзельнікі саміту плануюць абмеркаваць некалькі тэмаў — ад “трыумфальнага” звяржэння Муамара Кадафі ў Лівіі да нявызначанага лёсу будучага Афганістану, ад разгортвання сістэмы супрацьракетнай абароны ў Еўропе да ўмацавання НАТА ва ўмовах фінансавых узрушэнняў, перадае РИА Новости.

Наўпрост ці ўскосна гаворка будзе ісці пра Расію. Яна супрацьстаіць жорсткаму падыходу ў дачыненні Ірана і Сірыі і планам стварэння СРА ў Еўропе. Як адзначае дырэктар праграм міжнародных інстытутаў і глабальнага ўпраўлення Савета міжнародных стасункаў ЗША Сцюарт Патрык, НАТА давядзецца прытрымлівацца далікатнай ролі ў адносінах з Расіяй. Альянс павінен працягваць ёй “аліўкавую галінку”, але настойліва дамагацца рэалізацыі планаў СРА і пашырэння арганізацыі.

Для гэтага НАТА будзе наладжваць Расію на супрацоўніцтва ў стварэнні сістэм супрацьракетнай абароны, пераконваючы Маскву, што такая сістэма не скіраваная супраць расійскай дзяржавы.