У Чылі зламыснікі спрабавалі скрасці і прадаць 5 тон лёду
Яны збіраліся яго выкарыстаць для прыгатавання кактэйляў у барах сталіцы.
Зламыснікі, якія збіраліся вывезці лёд на грузавіку, былі затрыманыя паліцыяй. Ім могуць выставіць абвінавачанне "ў пасягальніцтве на культурны здабытак чалавецтва". Справа ў тым, што лёд тысячагадовы, яго вывозілі з запаведніка, паведамляе РІА "Новости".