У дадатак да "дынамаўскіх" чыпсаў з'явяцца і мабільнікі
На беларускім рынку з'явіцца дынамаўская версія мабільных тэлефонаў HTC.
Хакейны клуб "Дынама-Мінск" падпісаў адпаведную дамову з кампаніяй "Лічбавыя рашэнні" — афіцыйным дылерам брэнда HTC.
Як паведамляе сайт сталічнага клуба, у дынамаўскім стылі выйдуць тэлефоны HTC Desire HD і HTC Wildfire S. На іх з'явіцца клубны лагатып, інтэрфэйс тэлефона стане дынамаўскім, у меню з'явяцца рынгтоны ад хакейнага клуба. Таксама клуб абяцае ілюстрацыі і відэаматэрыялы пра каманду, іншую цікавую інфармацыю. Дадатковы бонус — бясплатная аптымізацыя інтэрфейсу пад пэўнага карыстальніка з выкарыстаннем спецыяльна распрацаванага дадатку на базе Android.
Нагадаем, што раней клуб абвяшчаў пра планы выпуску "дынамаўскіх" чыпсаў.