У ”Доме правасуддзя” адновіцца працэс Канавалава-Кавалёва

На мінулым паседжанні зачыталі матэрыялы, якія датычаць вырабу бомбаў, узарваных 3 ліпеня 2008 году. Паводле высновы экспертаў, яны маглі быць зробленыя ў адной з краін Усходняй Еўропы ў перыяд з траўня па чэрвень. Такія высновы дазволілі зрабіць дробныя часткі раслін, знойдзеныя ў неспрацаваўшай прыладзе.

Таксама стала вядома, што маці Дзмітрыя Канавалава заяўляла ў 2008 годзе ў міліцыю аб знікненні сына. Гэта вынікае з матэрыялаў справы, зачытанай пракурорам.