У “Доме правасуддзя” працягваецца працэс Канавалава-Кавалёва

У сталічным “Доме првасуддзя” сёння адновіцца працэс абвінавачаных у тэракце ў метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Зараз суд знаходзіцца на этапе разгляду эпізодаў пачатку 2000-ых гадоў. Па версіі следства, Дзмітрый Канавалаў ужо тады пачаў актыўна выпрабоўваць розныя гатункі выбухоўкі.

Між тым увага да працэсу паступова зніжаецца. Паседжанні перасталі наведваць нават пацярпелыя. Іх выклікаюць у суд позвамі ў якасці сведкаў. Па разліках праваабаронцаў, суд працягнецца да сярэдзіны лістапада.