У “Доме правасуддзя” працягнецца працэс Канавалава-Кавалёва
Пракурор агучвае матэрыялы справы, звязаныя з выбухамі пачатку 2000-ых.
У сталічным “Доме правасуддзя” сёння адновіцца працэс абвінавачаных у тэракце ў метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Зараз суд разглядае эпізоды пачатку 2000-ых гадоў. Па версіі следства, Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў ужо тады пачалі выпрабоўваць розныя гатункі выбухоўкі.
На ўчарашнім паседжанні, у прыватнасці, разглядаўся падпал шапіка. Па версіі следства, ён адбыўся ў выніку выбуху. Варта адзначыць таксама, што за гэтае злачынства раней ужо былі асуджаныя два чалавекі.