У Драгічынскім раёне шалёны кот пакусаў трох чалавек
Гэта першы сёлеты выпадак шаленства ў раёне.
Як паведамляе газета “Драгічынскі веснік”, кот пакусаў трох чалавек у вёсцы Папіна. Як кажа гаспадар жывёліны, заўсёды дружалюбны гадаванец знянацку стаў агрэсіўным і пачаў кідацца на людзей. Праз некалькі дзён кот здох, і спецыялісты выявілі, што ён быў хворы на шаленства. Зараз пакусаныя людзі праходзяць 28-дзённы курс прафілактычных прышчэпак.
Каб папярэдзіць распаўсюд шаленства, драгічынскія камунальнікі абвясцілі абавязковую рэгістрацыю катоў і сабак. Праз месяц гаспадары незарэгістраваных жывёлаў атрымаюць штраф у 1 мільён рублёў (10 базавых велічыняў).
Фота — aif.ru