У Драгічынскім раёне вясковец падпаліў сам сябе
Здарэнне адбылося ў адной з вёсак Асавецкага сельсавета.
Як паведамляе газета “Драгічынскі веснік”, 50-гадовы работнік сельгаскааператыва абліўся бензінам і падпаліў себя. Мужчыну з апёкамі 80% цела даставілі ў раённую лякарню, дзе ён і памёр.
Цяпер супрацоўнікі Следчага камітэту вывучаюць падставы самазабойнага ўчынку.