У ДТЗ сур’ёзна пацярпелі беларускі дыпламат і яго сын

Аўтамабіль МАЗ не саступіў дарогу Mitsubishi Space Runner, за рулём якога быў першы сакратар амбасады Беларусі ў Літве. Адбылося сутыкненне. Кіроўца мінівэна і яго шасцігадовы сын атрымалі шматлікія траўмы і былі дастаўленыя ў лякарню, паведамляе БелаПАН.

Па факце ДТЗ ідзе разбіральніцтва.