У Дуброўне забаранілі паліць на стадыёне

Дубровенцы не супраць, каб такіх месцаў у райцэнтры было больш, але сумняваюцца, што курцоў спыніць рашэнне мясцовых уладаў, адзначаюць "Беларускія рэгіянальныя навіны".

Камунальнікам загадалі ўсталяваць на стадыёне шыльды і плакаты з інфармацыяй пра забарону курэння.

Міліцыянты пагражаюць парушальнікам штрафамі — да 1 красавіка максімальны штраф складзе 140 тысяч рублёў (4 базавыя велічыні). Ад 1 красавіка, пасля павышэння базавай велічыні, памер масімальнага штрафу ўзрасце да 400 тысяч рублёў.