У двух мінчан канфіскавалі 200 мабільнікаў

Аб гэтай гісторыі агенцтву БелаПАН расказалі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі. Мінчане для паставак “шэрых” тэлефонаў стварылі цэлы канал. Мабільнікі і аксэсуары да іх прывозілі з Польшчы, Літвы і Украіны. Разам з дзвюма сотнямі тэлефонаў аператыўнікі канфіскавалі цэлую гару з аксэсуараў – прыкладна 400 найменняў. Захоўвалася ўсё гэтае дабро ў адным з прыватных дамоў у Мінску.