У дызель-цягніку хуліганы пагражалі ўзарваць гранату

Двое маладых мужчын збілі ў адным з вагонаў дызель-цягніка "Асіповічы — Салігорск" жанчыну. Таксама яны пагражалі пасажырам, што ўзарвуць гранату.

Падазраваных затрымалі ў той жа дзень. Імі аказаліся двое жыхароў Слуцка. Адзін з іх, 1988 года нараджэння, беспрацоўны, раней быў асуджаны за крадзёж. Другі, 1986 года нараджэння, з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, раней трапляў пад суд за крадзяжы і махлярства. У апошняга забралі біту і вучэбную гранату РГД-5. Распачатая крымінальная справа, інфармуе БЕЛТА.