У дзень саміта ЕС у Бельгіі адбудзецца страйк транспартнікаў
Яго арганізуюць найбуйнейшыя прафсаюзы краіны, якія пратэстуюць супраць палітыкі жорсткай эканоміі.
30 студзеня Бельгію чакае транспартны калапс, адзначае РІА "Новости". Мяркуецца, што на суткі спыніцца грамадскі гарадскі транспарт, чыгунка, не будзе працаваць другі па велічыні ў Бельгіі аэрапорт — у горадзе Шарлеруа. У той жа час правядзення масавых вулічных акцый не плануецца. У "аблогу" будзе ўзяты толькі Брусель — уезды ў сталіцу заблакуюць прафсаюзныя пікеты.
Улады Бельгіі маюць намер, у выпадку неабходнасці, прадаставіць для пасадкі і вылету авіялайнераў лідараў 27 краін ЕС вайсковы аэрадром у 30 кіламетрах ад сталіцы, паведамляе УНІАН.