У Егіпце ідуць парламенцкія выбары

Прэтэндэнты ўяўляюць больш як 40 палітычных партый.

Тым часам, тысячы дэманстрантаў, якія патрабуюць адкласці правядзенне выбараў, па-ранейшаму займаюць пляц Тахрыр у Каіры і не збіраюцца галасаваць, адзначае interfax.by.

Нагадаем, што апошнія дзевяць дзён у сталіцы ды іншых гарадах Егіпту адбываюцца масавыя хваляванні. Дэманстранты патрабуюць адхіліць ад улады ваеннае кіраўніцтва краіны і лічаць, што парламенцкія выбары неабходна адкласці.