У Егіпце зноў масавыя хваляванні (фота)
Рэвалюцыйныя рухі краіны заклікалі да бестэрміновай акцыі пратэсту на плошчы Тахрыр у цэнтры Каіра.
Пратэстоўцы патрабуюць прыпыніць прэзідэнцкія выбары, сфармаваць прэзідэнцкі савет і стварыць рэвалюцыйныя народныя суды над прадстаўнікамі рэжыму Хосні Мубарака, паведамляюць егіпецкія СМІ.
Напярэдадні ў другой палове дня на Тахрыры і цэнтральных плошчах усіх найбуйнейшых гарадоў Егіпта сталі збірацца праціўнікі Мубарака і прадстаўнікі рэвалюцыйных рухаў, якія прыйшлі на плошчу пасля абвяшчэння прысуду былому дыктатару. Увечары там было ўжо некалькі тысяч дэманстрантаў. Яны асуджалі апраўдальныя прыгаворы генералам МУС, а таксама “занадта мяккі” пажыццёвы прысуд Мубараку і экс-міністру ўнутраных справаў.
У бойках, цісканне і ў выніку сонечных удараў у Каіры пацярпела 113 чалавек. Большасць атрымала медыцынскую дапамогу, і яны пайшлі дадому. Каля 20 чалавек шпіталізаваныя.



Фота РИА Новости