У ЕГУ звольнілі кіраўніка дэпартамента гісторыі
Звольнены з гэтай пасады прафесар Павел Церашковіч застаецца кіраўніком сенату, даследчага цэнтру і выкладчыкам унівэрсітэта.
У каментары Радыё "Свабода" Церашковіч адзначыў, што ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце — складаная сітуацыя. На яго думку, даваць цяпер нейкія каментары наконт звальнення проста зарана. Выкладчык кажа, што гэта ўнутраная справа ўніверсітэта і публічныя каментары могуць нашкодзіць праекту.
На пасаду кіраўніка дэпартамента гісторыі пакуль ніхто не прызначаны. Прарэктар ЕГУ Аляксандар Каўбаска каментаваць сітуацыю адмовіўся.
Фота — ehu.lt