У электрычцы Мінск — Пухавічы злавілі студэнта з гашышам
Затрыманне на станцыі Мінск-Пасажырскі правялі супрацоўнікі атрада міліцыі асаблівага прызначэння.
У маладога чалавека, жыхара Мінскага раёна, знайшлі 0,42 г наркотыка. Распачатая крымінальная справа. Студэнту Беларускага дзяржаўнага універсітэту транспарту пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net