У Ельскім раёне маланкай забіла 17 кароў
Жывёлы належалі аднаму з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
Як паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, здарэнне адбылося 25 траўня. Пастухі пры гэтым не пацярпелі.
У мінулыя выходныя ў Гомельскай вобласці ад удару маланкі згарэлі два хлявы ды лазня. У Рагачоўскім раёне ад маланкі пацярпеў мужчына — разрад трапіў у парасон.