У Фінляндыі выбіраюць прэзідэнта
У гэтай краіне пачалося галасаванне на другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы.
За прэзідэнцкую пасаду змагаюцца Саулі Ніінстое — кансерватар і былы міністр фінансаў і экс-міністр навакольнага асяроддзя Пека Хаавіста, прадстаўнік партыі “зялёных”, паведамляе ВВС. У выпадку перамогі Хаавіста стане першым прэзідэнтам Фінляндыі, які з’яўляецца адкрытым гомасэксуалістам.
Абодва кандыдаты выступаюць у падтрымку таго, каб Фінляндыя заставалася ў зоне еўра. Цяпер улады краіны робяць захады жорсткай эканоміі для таго, каб пераадолець бюджэтны дэфіцыт. Дарэчы, роля прэзідэнта ў Фінляндыі носіць галоўным чынам цырыманіяльны характар.