У Францыі абіраюць прэзідэнта

Галоўныя прэтэндэнты на перамогу — цяперашні прэзідэнт і кандыдат ад партыі “Саюз за народны рух” Нікаля Сарказі і кандыдат ад сацыялістаў Франсуа Аланд, перадае ВВС.

Выбары адбываюцца ва ўмовах эканамічнай няпэўнасці і росту беспрацоўя. Сацыёлагі не выключаюць, што яўка на выбарчыя ўчасткі будзе нізкай. Многія эксперты ўпэўненыя: у першым туры ніхто не набярэ 50% галасоў выбарчышкаў. У гэтым выпадку адбудзецца другі тур, які, імаверна, прызначаць на 6 траўня.

Згодна з вынікамі апошніх сацыялагічных апытанняў, за Сарказі ў першым туры свае галасы гатовыя аддаць 26,5% апытаных, а за Аланда — 30%.